IT FOR CHRIST Conf 2.0

Хрысціянская IT канферэнцыя «Штучны інтэлект для жыцця і служэння»

23.11.2024 | Афлайн | Мінск

Прывітанне! Рады твайму жаданню прыняць удзел у канферэнцыі ☺️ Рэгістрацыя ўжо зачынена, бо мы сабралі патрэбную колькасць заявак. Калі нехта з удзельнікаў адменіць рэгістрацыю (а такое бывае), мы звяжамся з тымі, хто запоўніў форму па спасылцы ніжэй.
Далучайся ў ТГ-канал, каб быць першым у курсе актыўнасцяў:
https://t.me/itforchrist

Дабраславеньняў!
Каманда IT FOR CHRIST 💙

Пра канферэнцыю

Як AI змяняе нашу рэальнасць і якія перспектывы ў яго ў будучыні? Як мы можам выкарыстоўваць тэхналогію для жыцця і служэння? З якімі выклікамі сутыкаюцца людзі ў гэтым працэсе?

Далучайцеся да абмеркавання, абменьвайцеся ідэямі і знаходзьце новыя шляхі для служэння з дапамогай тэхналогій.
  • 8
    гадзін шчыльнага кантэнту: даклады, воркшопы, дыскусійная панэль і шмат нэтворкінга
  • 100
    аднадумцаў, якія падзяляюць свае каштоўнасці і разумеюць прафесійныя штукі
  • натхнення ад кам’юніці людзей, якія хочуць служыць Богу сваімі талентамі і прафесіяй
Для каго?
it-спецыялісты
Распрацоўшчыкі, менеджары, тэставальнікі, аналітыкі - спецыялісты ўсяго цыкла распрацоўкі IT-прадуктаў
Калі вы імкнецеся жыць хрысціянскімі каштоўнасцямі, прафесійна развіваецеся ў digital-сферы і хочаце служыць сваімі талентамі — мы чакаем вас!
media
Кантэнт-крэатары, дызайнеры, маркетынг і медыя спецыялісты
service
Духавенства, святары, служкі, якія выкарыстоўваюць тэхналогіі ў служэнні
Праграма канферэнцыі
23 лістапада 2024, субота
09:00
09:00
Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10:00
10:00
Святая Імша
Літургічная служба ў традыцыі касцёла. Запрашаем удзельнікаў усіх канфесій пачаць дзень з малітвы.
11:30
11:30
Даклад
«Ад вытокаў да AІ: Падарожжа машыннага навучання да моўных мадэляў», Мікалай Канавальчук
Шырокі агляд развіцця машыннага навучання з акцэнтам на нейронавыя сеткі і іх ужыванне ў генерацыі малюнкаў і распрацоўцы моўных мадэляў. Бягучыя дасягненні, тэхналагічныя выклікі і будучыя напрамкі развіцця ў гэтай галіне.
12:30
12:30
Даклад
«Дзеннік святара: выкарыстоўванне ШІ для душпастырства і духоўнага жыцця», ксёндз Яўгеній Шымановіч
Адкрыем ШІ не як пагрозу, а як новы інструмент для паглыблення духоўнага жыцця і вывучэння Святога Пісання. Падобна да таго, як Касцёл асвоіў інтэрнэт для евангелізацыі, сёння мы стаім перад новым тэхналагічным выклікам, які адкрывае ўнікальныя магчымасці для пазнання Бога і развіцця душпастырства.
13:30
13:30
Абед
14:30
14:30
Паралельныя воркшопы
  1. «Блог — універсальны сродак камунікаціы», Віталій Грышкевіч.
  2. «AI у праслаўленні або калі хочаш спяваць, але не ўмееш», Мікалай Буры
  3. «Як тэсціраваць API выкарыстоўваючы AI. вопыт праекту imsha. by?», Андрэй Місан, Виктар Місан
  1. Сіла сторителлинга ў блогу, чаму важна ўмець расказваць гісторыі, AI і іншыя сродкі, якія дапамагаюць у стварэнні кантэнту.
  2. Методыка стварэння промтаў для працы з LLM на прыкладзе генерацыі музыкі. Стварэнне музычнай кампазіцыі з дапамогай Suno.ai.
  3. Як і чаму каманда пачала выкарыстоўваць AI у тэставанні API. Напрацоўкі праекту і новая API спецыфікацыя ў індустрыі.
15:30
15:30
Даклад
«Не LLM адзіным: xAI і Семантычны Асатыятыўны Камп’ютар как будучае зразумелага ШІ», Томас Грунэвальд
Уводзіны ў семантычныя тэхналогіі і іх сувязь з ШІ. Агляд OSTIS, яго гісторыя распрацоўкі і бягучыя ўкараненні. Адрозненні паміж традыцыйным AI і зразумелым ШІ (xAI). Чаму LLM не з’яўляюцца адзіным падыходам: праблемы даных і манаполіі. Наступныя крокі ў развіцці xAI і новых апаратных вырашэнняў для апрацоўкі даных.
16:30
16:30
Дыскусійная панэль
«AI on Our Side: TRUE OR FALSE?» Андрэй Місан, ксёндз Андрэй Рылка, Томас Грунэвальд, ВеніАмін Казіміроўскі
Абмяркуем як этычныя, маральныя аспекты, так і практычнае прымяненне штучнага інтэлекту для паглыблення веры і распаўсюджвання евангельскіх ісцін, а таксама закранем магчымыя рызыкі і выклікі, якія ён прадстаўляе.
18:00
18:00
Networking & Jazz
Час для нетворкінга.
Чытайце водгукі і глядзіце рэпартаж з нашай першай сустрэчы.
У гэтым годзе вас чакаюць новыя топікі, спікеры і практычныя воркшопы.

як гэта было ў 2023 годзе?

NPS 89%

па водгуках удзельнікаў першай канферэнцыі – на нашы івэнты вяртаюцца з сябрамі

*Net Promoter Score (індэкс спажывецкай лаяльнасці)

Cпікеры канферэнцыі

  • Мiкалай Канавальчук
    ML Engineer у Яндэкс
    3+ год досведу ў розных абласцях ML: класічны, CV (камп'ютарны зрок і NLP (апрацоўка натуральнай мовы), скончыў БДУ, РФІКТ.
  • Ксёндз Яўгеній Шымановіч
    Пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай у г. п. Шуміліна
    4 гады C# распрацоўшчык, скончыў БДУіР, ФКСіС. 4 гады рыма-каталіцкі святар, скончыў семінарыю ў Аўстрыі, магістр багаслоўя.
  • Віталій Грышкевіч
    Блогер
    Блогер з вышэйшай інжынернай адукацыяй, бацька траіх дзяцей. Сам пабудаваў дом, напісаў 50+ песень. Вядзе блог з сэнсам у Instagram і YouTube.
  • Андрэй Місан
    Сістэмны архітэктар
    13+ гадоў у IT, вялікі вопыт у eCommerce, выпускнік кафедры штучнага інтэлекту БДУІР, сузаснавальнік праекта imsha. by, бацька чатырох сыноў.
  • Мiкалай Буры
    Senior Tech Lead
    Распрацоўнік, хрысціянскі кансультант. З 2012 у камерцыйнай распрацоўцы. Працаваў з праектамі Adidas, Google, Discovery, Priorbank.
  • Томас Грунэвальд
    CEO «Intelligent Semantic Systems»
    20+ гадоў у кіраванні міжнароднымі праектамі, уключаючы энергетычны сектар і распрацоўку тэхналогій ШІ. Спецыялізацыя ў галіне вытлумачальнага ШІ (xAI) і семантычных сістэм кіравання.
  • Ксендз Андрей Рылко
    Каталіцкі святар
    Каталіцкі святар, магістр тэалогіі, дактарант філасофіі Люблінскага каталіцкага універсітэта, канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі, выкладчык філасофіі ў каталіцкіх навучальных установах, публіцыст, рэкалекцыяніст.
  • Віктар Місан
    Product Manager
    Прадакт менеджэр, 10+ гадоў у IT, сузаснавальнік праекту imsha.by.
  • Веніямін Казіміроўскі
    Head, Emerging Business in Global Software Company from S&P 500 list
    Хрысціянін, 8 дзіця ў сям'і, шматдзетны бацька, 20 гадоў у ІТ/8 гадоў c AI
Мы верым, што кожны з нас можа зрабіць свет лепшым, выкарыстоўваючы свае таленты і веру.

Рэгістрацыя на канферэнцыю

23.11.2024 | Афлайн | Мінск

FAQ

Рэгістрацыя абавязковая, бо колькасць удзельнікаў абмежавана месцам. Рэгіструйся ўжо зараз 😉 Калі нешта зменіцца па вашым удзеле, просьба звязацца з нашым валанцёрам Ірай у тэлеграм @iiiraaas.
Падтрымаць праект
Праект развіваецца дзякуючы служэнню валанцёраў і ахвяраванню людзей, якім блізка наша бачанне.

Просім вас пра малітву і ахвяраванні на пакрыццё затрат па арганізацыі канферэнцыі.

Унесці ахвяраванне можна онлайн, перайшоўшы па кнопцы ніжэй, або ў дзень канферэнцыі на стойцы рэгістрацыі.
Месца сустрэчы і кантакты
Канферэнцыя пройдзе ў хрысціянскім сацыяльным цэнтры па адрасе паказаным ніжэй. Па любых пытаннях і прапаноў з намі можна звязацца па пошце ці ў сацыяльных сетках. Чакаем вас!

г. Мінск, вул. Серафімавіча, 19